понедельник, 19 мая 2014 г.

Однажды в Экограде

по материалам сайта
Сайт газеты "Настаўніцкая газета"
Пяты год у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау функцыянуе студэнцкі экалагічны клуб, які аб’ядноўвае студэнтаў з сямі дзяржаўных універсітэтаў, размешчаных у Мінску. Маладыя людзі маюць магчымасць больш глыбока пагрузіцца ў праблематыку аховы навакольнага асяроддзя, разам шукаць, распрацоўваць і спрабаваць на практыцы вырашэнні праблем устойлівага развіцця. У ходзе работы клуба рэалізуюцца шматлікія тэматычныя праграмы па адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, экалагічныя акцыі, сустрэчы з экспертамі ў гэтай галіне і іншыя. Да іх дзейнасці далучаюцца студэнты іншых УВА і школьнікі. Асабліва цесна наладжана супрацоўніцтва клуба з гімназіяй № 19 Мінска.

Комментариев нет:

Отправить комментарий